На Савеце ЕС плануецца толькі "кароткі абмен думкамі" па Беларусі
Стаў вядомы расклад паседжання 23 красавіка ў Люксембургу.
Нагадаем, днямі літоўскі міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў жаданне абмеркаваць на Савеце ЕС сітуацыю з беларускімі палітвязнямі. Ён спадзяваўся пераканаць калегаў, што трэба дамагацца, каб улады Беларусі павінны не толькі памілаваць, але і рэабілітаваць палітзняволеных.
Яшчэ раней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей заявіў, што ўлады Беларусі перад тым, каб аднавіць дыялог з Бруселем, пачакаюць "пазітыўных вынікаў" паседжання Савета ЕС у Люксембургу.
Цяпер жа высвятляецца, што адбудзецца толькі "кароткі абмен думкамі" па сітуацыі ў Аргентыне, Беларусі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Лівіі і Сурынаме.