На Слонімшчыне ўшанавалі памяць рэвалюцыянера Міхала Валовіча (фота)
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл.
18 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёну адбылося адзначэнне гадавіны з дня нараджэння ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1831-1833 гадоў Міхала Валовіча ды ўшанаванне памяці яго паплечнікаў.
На мерапрыемства прыехала больш за 30 чалавек са Слоніма, Дзятлава і Гродна. Яны ўсклалі кветкі да памятнага крыжа ў гонар паўстанцам на Парэцкіх могілках.
Пасля афіцыйнай часткі каля памятнага крыжа ўдзельнікі ўшанавання змаглі паслухаць песні барда Валерыя Жамойціна.
Фота: Еўрарадыё