На стварэнне брэнда Мінска няма грошай
Пра гэта паведаміла дырэктар інфармацыйна-турыстычнага цэнтра "Мінск" Алена Пліс.
Пліс: "Узялі мы невялікую паўзу, таму што не вырашанае пытанне з фінансаваннем. Паколькі гэта іміджавы праект, то хацелася б, каб выдзялялася добрае фінансаванне. Таму што нам потым з гэтым жыць, працаваць і прадстаўляць сябе на міжнароднай арэне".
Раней паведамлялася, што адна з вядомых брытанскіх кампаній гатова распрацаваць брэнд беларускай сталіцы за 300 тысяч долараў.