На ЦЭЦ-2 у Гродне месяц знаходзілася радыеактыўнае абсталяванне

Паведамленне аб выяўленні радыяцыі на Гродзенскай электрастанцыі размешчанае на сайце МНС. У прэс-службе мяне супакойваюць, гавораць, што нічога страшнага.

“Там не тое, каб абсталяванне фаніла — там мацавальныя элементы фаняць. Лакальныя крыніцы. Папярэдне, гэтыя элементы з Індыі прывезлі, індыйскі падрадчык”.

Тым не менш пляцоўку памерам 10 на 10 метраў агарадзілі. Менавіта на ёй размешчаныя ўсе небяспечныя мацавальнікі. Перавышэнне фону там — прыкладна ў 50 разоў. Калі адысці ад небяспечнага месца на 2 метры — дазіметр замаўкае.

Пакуль невядома, наколькі шмат рабочых працавала у зоне з павышанай радыеактыўнасцю і як доўга. У МНС гавораць, што пакуль ніхто не скардзіўся на праблемы са здароўем.

“Скаргаў не было. Было паседжанне абласной камісіі па надзвычайным становішчы і вырашылі, што ўсіх рабочых заўтра накіруюць на дадатковае абследаванне”.

У гродзенскім будаўнічым трэсце №30, рабочыя якога працуюць на ЦЭЦ-2, мяне таксама супакойваюць. Гавораць, што мантажнікі не маглі моцна апраменіцца, хоць небяспечнае абсталяванне знаходзіцца Гродна ўжо месяц.

“Яны там мантажам займаліся. Абмежаванае кола людзей. Кантакт з гэтымі балтамі і падвескай быў нязначны. Да сваркі справа не дайшла”.

Пытанне, як радыеактыўнае абсталяванне магло трапіць у Беларусь? На мяжы адпаведныя службы абавязаныя рабіць замеры радыяцыі. Спецыялісты мяркуюць, што праз невялікі памер радыеактыўных мацавальнікаў, яны маглі згубіцца сярод шматтонных установак з нармальным фонам.

Як даведалася Еўрарадыё, выяўленыя ўсе радыеактыўныя мацавальнікі. Пасля замены іх утылізуюць — у Беларусі для гэтых мэтаў ёсць адмысловая устаноўка.

“Там не тое, каб абсталяванне фаніла — там мацавальныя элементы фаняць. Лакальныя крыніцы. Папярэдне, гэтыя элементы з Індыі прывезлі, індыйскі падрадчык”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі