На ўборку снегу выйшла каля 70 тысяч мінчукоў, Ладуцька чысціў Ратушу

Падчас суботніка па ўборцы снега, які праходзіць у Мінску, задзейнічана каля паўтары тысяч адзінак тэхнікі, інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу гарвыканкама. Паведамляецца, што ў суботніку прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных і студэнцкіх калектываў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў.

Работнікі Мінгарвыканкама бяруць удзел ва ўборцы снегу на тэрыторыі пяці раёнаў горада: Ленінскага, Кастрычніцкага, Маскоўскага, Фрунзенскага і Цэнтральнага. Кіраўнік гарвыканкама Мікалай Ладуцька прыбіраў снег каля Ратушы.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі