На ўправе БНФ прайшла вечарына памяці Арцёма Грыбкова

Вечарына памяці пачалася з прагляду відэаінтэрв'ю Арцёма Грыбкова, якое ён даў у жніўні 2011 году, калі выйшаў на волю з магілёўскай калоніі.

Былы палітвязень Зміцер Дрозд сядзеў з Арцёмам Грыбковым у адной калоніі. На вечарыне ён прачытаў вершы Грыбкова, якія ўпершыню пачуў ад яго за кратамі, паведамляе Радыё "Свабода".

Успамінамі пра Арцёма Грыбкова падзяліўся і Сяргей Казакоў, таксама асуджаны за Плошчу.

Удзельнікі Марафону салідарнасці з палітвязнямі сабралі грашовыя ахвяраванні для сям’і Арцёма Грыбкова. Яго ўдава Святлана праз некалькі месяцаў мусіць нарадзіць ад яго сына.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі