На Віцебшчыне ўзарваўся спіртзавод (фота)
Здарэнне адбылося на Лынтупскім спіртзаводзе ў Пастаўскім раёне.
Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне пра выбух выратавальнікі атрымалі ў сераду ў 14 гадзін 12 хвілін. На месцы выявілася, што пажар быў на першым паверсе ўсярэдзіне пяціпавярховага жалезабетоннага будынка.
У цэху па рэктыфікацыі спірту адбыўся выбух металічнай ёмістасці з сівушным спіртам. Тэхналагічнае абсталяванне — 3 калоны і 4 ёмістасці са спіртам — не пацярпелі.
А вось людзі ад выбуху атрымалі траўмы. Тры жанчыны і адзін мужчына дастаўленыя ў Пастаўскую раённую лякарню. Дзве жанчыны — у рэанімацыі.
Прычына выбуху і шкода ад яго высвятляюцца.
Фота — 112.by