Сіноптыкі: На выходных — ізноў дажджы

У суботу 30 ліпеня краіна будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску. Днём заходнія і цэнтральныя раёны Беларусі апынуцца пад уплывам атмасфернага фронту. Ноччу месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях, днём у заходніх і цэнтральных раёнах краіны дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Дажджы і грозы чакаюцца і ў нядзелю. 


Фядотава: “У бліжэйшыя выходныя надвор’е абяцае быць даволі цёплым, але, на жаль, вільготным. Днём заўтра ад +19 па паўднёвым захадзе да +29 па ўсходзе краіны. У нядзелю пераважна +23...+28. Па паўднёвым усходзе краіны будзе заўважна халадней, толькі +18...+22. Такім будзе надвор’е на бліжэйшыя выходныя, таму не забывайцеся пра парасоны”


Наступны месяц распачнецца таксама дажджамі. У сярэдзіне наступнага тыдня чакаецца паляпшэння надвор’я, будзе больш сонца. Але затым зноў перыядычна будуць праходзіць дажджы. Вялікай спёкі ў жніўні не чакаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі