Нацбанк пра СМС аб дэвальвацыі: Гэта правакацыя! (фота, абноўлена)

130104_martin_sms.mp3

“Сяргей, Ермакова толькі што падпісала, ужо адправілі па абласных і на Беларусбанк. З 8 студзеня долар- 14340, еўра - 18116. Тэрмінова здымай грошы і едзь па абменніках”, — фота такой СМС, нібыта дасланай са стацыянарнага нумару Нацбанка, публікуе ў сацсетках прадпрымальнік Андрэй Кабанаў.

І ўпэўнівае, што гэта не жарт і не фэйк: такое паведамленне атрымалі “абраныя”.

“Я не магу сказаць крыніцу, я гэта сфатаграфаваў з яго тэлефона. Яму прыйшла смска, ён поруч з Драздамі жыве, скажам так”, — тлумачыць прадпрымальнік. Дзіўна, але смс прыйшло з гарадскога нумара… Андрэй Кабанаў упэўнівае, што гэта магчыма.

Яшчэ зранку такое ж паведамленне ў сваім твітары публікуе katerina_ist. Нумар той жа. І калі на тэлефоне пад анроід такую смс можна стварыць штучна, то гэтае паведамленне атрыманае на айфон.

А вось у Нацбанку гэтае паведамленне называюць правакацыяй, бо смс з гарадскога не адправіш. А прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка наогул называе такое паведамленне трызненнем.

Аляксандр Цімашэнка: “Звярніце ўвагу на нумар тэлефона, з якога нібыта адсылалі паведамленне. Гэтым усё сказана, відавочная правакацыя”.

Не верыць у хуткую дэвальвацыю і фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Мінску Вадзім Іосуб. Бо… пры плаваючым курсе, які цяпер у Беларусі, рэзкіх скачкоў быць не можа.

Вадзім Іосуб: “У нас плаваючы курс, які ўсталёўваецца паводле таргоў на біржы, пасля заявак на продаж і пакупку. У такой форме, каб сёння ўсталявалі курс на 8 студзеня – гэтага не можа быць у прынцыпе. Не інакш як да фэйку да гэтага малюнку ставіцца нельга”.

Але негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы ўсё ж ёсць, зазначае эканаміст. І сапраўды прагназуе нязначныя змены ў курсе долара.

“Курсы валют будуць расці павольна, прапарцыйна інфляцыі. На бягучы момант мой прагноз: 9,5 тысяч рублёў за долар да канца года”, — прагназуе эканаміст.

 

Фота: www.facebook.com/andrei.kabanov.3, twitter.com/katerina_ist, oko.by

    Апошнія навіны

    Галоўнае

    Выбар рэдакцыі