Нацбанк: У нас ёсць грамадзяне, якія больш вераць інтэрнэту
Нацбанк ізноў вымушаны рэагаваць на ажыятажны попыт насельніцтва на валюту, які адзначаецца цягам апошніх дзён.
І зноў, як і тыдзень таму, падставай для чэргаў ля абменнікаў сталі чуткі аб дэвальвацыі беларускага рубля.
"Такія чуткі распаўсюджваліся напярэдадні святочных дзён да 8 сакавіка, а 9 сакавіка ўсе пераканаліся, што гэта — поўная лухта. Ізноў чуткі сталі распаўсюджвацца ў пятніцу. Нацбанк усё гэта адпрэчыў, але тым не менш у нас ёсць грамадзяне, якія больш вераць інтэрнэту", — адзначыў прэсавы сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў у каментары БелаПАН.
Ён падкрэсліў, што банкі павінны быць заўсёды гатовымі да падвышанага попыту на валюту.