Надзея Высоцкая: Уладзімір Высоцкі не адчуваў сябе беларусам
Сёння адзначаюцца 75-я ўгодкі з дня народзінаў знакамітага акцёра і паэта.
У Мінску жыве сваячка Высоцкага — доктар мастацтвазнаўства, прафесар, лаўрэат Дзяржпрэміі Надзея Высоцкая. У 1970-я яна сустракалася з ім, але не афішавала сваяцтва, паколькі Уладзімір лічыўся ў СССР "неблаганадзейным".
У інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" Надзея Высоцкая ўспамінае, што спрабавала распавесці Уладзіміру пра яго карані ў Беларусі, але яго гэта не зацікавіла. "Беларусам ён сябе не адчуваў", — кажа Высоцкая і нагадвае, што ў яе знакамітага сваяка была беларуская, руская і яўрэйская кроў. Яна прыгадвае, як аднойчы ў Мінску Высоцкі пабачыў у яе творы старабеларускага мастацтва. "Старажытнае, беларускае... Невядома што!", — толькі і сказаў Уладзімір Высоцкі.
Фота — sb.by