Уладзіміру Высоцкаму сёння споўнілася б 80 гадоў
25 студзеня Уладзіміру Высоцкаму (1938 — 1980) споўнілася б 80 гадоў. Вядомы факт, што знакаміты савецкі акцёр, паэт, аўтар-выканаўца песень мае беларускае паходжанне (яго дзед жыў на Брэстчыне, сам Уладзімір Сямёнавіч нарадзіўся ў Маскве). Пра гэта ў шматлікіх інтэрв’ю нагадвае яго сваячка Надзея Высоцкая, доктар мастацтвазнаўства, якая стварыла музей Высоцкага ў вёсцы Велешына Капыльскага раёна. Паводле яе слоў, паэт не цікавіўся сваімі беларускімі каранямі і не адчуваў сябе беларусам.
А ў Навагрудку ў мясцовай гасцініцы ёсць нумар-музей Высоцкага (ён спыняўся ў ім падчас здымак фільма “Сыны сыходзяць у бой”), у скверы ёсць яго помнік. Пра тое, як у гэтым горадзе адзначаць 80-я ўгодкі з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага, гл. тут.
Надзея Высоцкая стварае музей. Фота: mlyn.by