Сёння адзначаецца дзень памяці Уладзіміра Высоцкага

Сёння адзначаецца дзень памяці Уладзіміра Высоцкага

Сёння адзначаецца дзень памяці Уладзіміра Высоцкага. Знакамітага паэта, барда і акцёра не стала 25 ліпеня 1980 года падчас Алімпіяды, якая тады праходзіла ў Маскве. Разнастайныя мерапрыемствы праходзяць і ў Расіі, і ў Беларусі.

Вядома, што Уладзімір Высоцкі (1938 — 1980), ураджэнец Масквы, мае продкаў, якія жылі ў Беларусі. Як інфармавала Еўрарадыё, дзед Высоцкага Вольф Шлёмавіч Высоцкі нарадзіўся ў Брэсце, а прадзед, Шлём Высоцкі, у мястэчку Сялец цяперашняга Бярозаўскага раёна. І ёсць дакумент, які гэта пацвярджае.

Сваячка Высоцкага доктар мастацтвазнаўства, прафесар, лаўрэат Дзяржпрэміі мінчанка Надзея Высоцкая некалькі гадоў таму расказвала, што спрабавала распавесці Уладзіміру пра яго карані ў Беларусі, але яго гэта не зацікавіла. "Беларусам ён сябе не адчуваў", — кажа Высоцкая. Яна адзначае, што ў яе знакамітага сваяка была беларуская, руская і яўрэйская кроў.

Высоцкі шмат разоў бываў у Беларусі. Ён здымаўся ў фільмах "Беларусьфільма". Напрыклад, на Навагрудчыне здымаўся ў фільме "Сыны сыходзяць у бой", некалькі дзён жыў у гасцініцы ў раённым цэнтры. Цяпер той нумар — мемарыяльны, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі