“Нафтан” заваяваў Кубак Беларусі па футболе (відэа)
Гэтую ўзнагароду клуб атрымлівае ў другі раз за сваю гісторыю.
20 траўня ў фінальным матчы, які прайшоў на сталічным стадыёне “Дынама”, каманда Ігара Кавалевіча перамагла клуб “Мінск” з лікам 6:5 (асноўны і дадатковы час — 2:2, пенальці — 4:3).
Раней кубкам валодалі мінскае “Дынама” (1992, 1994, 2003), “Нёман” (1993), “Дынама-93” (Мінск) (1995), “Славія” (1996, 2000), “Белшына” (1997, 1999, 2001), “Лакаматыў-96” (1998), “Гомель” (2002, 2011), “Шахцёр” (2004), МТЗ-РІПО (2005, 2008), БАТЭ (2006, 2010), “Нафтан” (2009).
У перапынку матча “Мінск” — “Нафтан” прайшло ўшанаванне вядомага ўмінулым беларускага арбітра Вадзіма Жука, якому споўнілася 60 год, паведамляе БелаПАН.
Фота — football.by