Найлепшы беларускі і польскі баксёры падужаюцца

Каманды былога чэмпіёна свету ў дзвюх вагавых катэгорыях паляка Томаша Адамека і выступаючага пад сцягам Беларусі Аляксандра Усцінава вядуць перамовы аб правядзенні бою, паведамляе Ringpolska.pl.

Паядынак можа прайсці ў рамках паўфіналу адборачнага турніру за званне абавязковага прэтэндэнта на бой з абсалютным чэмпіёнам свету ўкраінцам Уладзімірам Клічко. Яго плануецца правесці 15 верасня ў ЗША.

Чакаецца, што ў другім паўфінале сустрэнуцца балгарын Кубрат Пулеў і кубінец Адланьер Соліс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі