Намеснік міністра спорту: Астапчук мы ўспрымаем як чэмпіёнку

Увечары ў панядзелак у Мінск прыляцела беларуская дэлегацыя з Лондана. Ужо ў аэрапорце чыноўнікі пачалі каментаваць сітуацыю з беларускай штурхальніцай ядра Надзеяй Астапчук, у якой Міжнародны алімпійскі камітэт забраў залаты медаль — у допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік.

"Магчыма, адбылася нейкая памылка ці непаразуменне, — кажа намеснік міністра спорту Чэслаў Шульга. — Мы па-ранейшаму лічым Надзею Астапчук нашай алімпійскай чэмпіёнкай". Ён адзначыў, што беларускі бок пакуль не будзе рабіць ніякіх крокаў, бо чакае афіцыйнага рашэння Міжнароднага алімпійскага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі