Нарвежская паліцыя высвятляе, ці меў Брэйвік баявую падрыхтоўку ў Беларусі

Расследаванне праводзіць паліцыя Осла. Таксама яна правярае, ці не праходзіў Андэрс Брэйвік баявую падрыхтоўку ў іншых краінах, перадае БелаПАН.

Звесткі пра баявую падрыхтоўку Брэйвіка ў Беларусі з'явіліся ў ліпені 2011 года. Беларускія сілавікі іх не пацвярджалі. 

Разам з тым, Нарвежская вяшчальная карпарацыя (NRK) паведамляла, што Брэйвік наведваў у Беларусі жанчыну, з якой пазнаёміўся праз сайт знаёмстваў. Цяпер яна жыве ў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі