Наступную "маўклівую" акцыю хочуць назваць "Днём Дзесяці Тысяч"
"Рэвалюцыянеры" поўныя энтузіязму працягваць "Вечары Апладысментаў".
Колькасць інтэрнаўтаў, якія далучыліся да групы "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", перавысіла 10 500. У сацыяльных сетках ідзе абмеркаванне тактыкі наступнай серады.
Гучаць розныя ідэі, у тым ліку прапанова абвесціць яе "Днём Дзесяці Тысяч". Актывісты спадзяюцца, што такая колькасць удзельнікаў збярэцца 29 чэрвеня, паведамляе "Наша Ніва".
Нагадаем, у чатырох дзясятках гарадоў людзі, якія выступаюць супраць палітыкі Лукашэнкі, выходзяць на цэнтральныя плошчы кожную сераду, а 19-й і проста гуляюць. У Мінску далучыліся аўтамабілісты. Яны прыязджаюць у цэнтр і сігналяць.
Улады называюць гэтыя сходы "несанкцыянаванымі", аднак ім цяжка абвінаваціць людзей, якія гуляюць, у нечым канкрэтным.