Наступны этап агульнанацыянальнай дыктоўкі пройдзе 15 сакавіка
Ён адбудзецца ў офісе Таварыства беларускай мовы.
Як паведаміў БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў, у першым этапе агульнанацыянальнай дыктоўкі 21 лютага ў офісе ТБМ прынялі ўдзел больш за 70 чалавек. У прыватнасці, прыйшлі прадстаўнікі амбасадаў Італіі, Грузіі ды Чэхіі. У рэгіёнах, па словах Трусава, у некаторых універсітэтах нацыянальная дыктоўка пісалі цэлымі групамі.
Нагадаем, што агульнанацыянальная дыктоўка ладзіцца ў Беларусі пяты год запар. Мэта акцыі — прадэманстраваць павагу да роднай мовы.