Нацбанк заяўляе, што дэфіцыту рублёў не будзе
Начальнік упраўлення Нацбанка Анатоль Драздоў заявіў, што рублі на складах ёсць у дастатковай колькасці.
Так ён пракаментаваў парталу TUT.BY выпадак у Гомелі. Нагадаем, 19 траўня гамельчукі сталі ў вялізныя чэргі да банкаматаў. Прычынай сталі чуткі, што з 20 траўня банкаматы будуць выдаваць толькі па 60 тысяч рублёў на суткі.
Сурацоўнік Нацбанка кажа, што ніякіх абмежаванняў ніхто ўводзіць не збіраецца. Нагадаем, што толькі ў красавіку ў абарачэнні з'явіўся дадатковы трыльён рублёў.
Аднак у адным з банкаў карэспандэнту TUT.BY паскардзіліся на тое, што апошнім часам стала складана атрымаць ад Нацбанка замоўленыя наяўныя рублі. Магчыма, цэнтральны банк краіны пачаў ужываць захады па звязванні залішняй грашовай масы.
Фота:grodnonews.by