"Навінкі-2012": ногі ў цэменце і зашыты рот (фота, відэа)
14-ы фестываль мастацкага перфомансу праходзіць у Музеі сучаснага мастацтва.
Сёлета на ім прадстаўленыя 10 мастакоў з шасці краін свету, а таксама 16 беларускіх артыстаў.
Многіх шакавала артыстка з Аўстраліі Анна Вояк. Яна папярэдне зашыла сабе рот, а ў часе перфомансу "вызвалілася" і закрычала... А яшчэ адна ўдзельніца "Навінак" стала нагамі ў... цэмент.