Неанацыст Цясак адкрыта хваліўся, што ходзіць па Мінску з нажом і “ўдарам”

На старонцы Максіма “Цесака” Марцінкевіча ў сацыяльных сетках адыёзна апісаны ледзьве не кожны яго крок: як еў, спаў, дзе забаўляўся.

Такім чынам, сёмага лютага неанацыст зрабіў першую аперацыю ў мінскай клініцы “Новы зрок”.

“Заварылі нейкі разрыў, з-за якога магла адслаіцца сятчатка. Праз тыдзень карэкцыя”, — паведамляе актывіст сваім “паплечнікам”.

Ужо восьмага лютага Марцінкевіч фатаграфуе і крытыкуе беларускую сям’ю ў "Макдональдсе": “Беларасіяне ядуць. Толькі костка шыракаватая на скуле…”.

У Мінску Цясак запісвае рэкламныя ролікі сваіх “семінараў”. Напрыклад, 12 лютага ў сеціве з’яўляецца відэа, знятае на фоне сталічнага Верхняга горада: “Вітаю вас, мае маленькія аматары экстрэмізму. Першага сакавіка адбудзецца семінар у Белгарадзе…”

А 14 лютага Марцінкевіч няўдала спрабуе некага ўпільнаваць на плошчы Якуба Коласа: “Вось помнік Якаву Коласу… Лічаныя хвіліны застаюцца Эдуарду для яго нармальнага чалавечага жыцця…”

Таксама Марцінкевіч актыўна сноўдаецца па мінскіх забаўляльных цэнтрах.

“Поўнае казіно маладых зграбных бл….й. Іх тут у разы два больш, чым гульцоў! Падазрона”, — папікае ўжо гламурны Цясак.

Відаць, хаджэнні Марцінкевіча па Мінску не спадабаліся мінскім антыфашыстам. Дзявятага лютага ён піша пра тое, як яму даводзіцца ад іх ратавацца: “Да чаго ж мінскія шаўкі (так неанацысты называюць антыфашыстаў, — Еўрарадыё) лохі… Ачканулі ў 15 рыл скокнуць, хоць збіраліся наўмысна па маю душу. А ў мяне толькі нож і “ўдар”, адняты ў піцерскай шаўкі… Рэч у тым, што тут не прынята хадзіць са зброяй. Калі ў Маскве мой набор досыць пасрэдны, то тут я практычна ўзброены да зубоў”.

Так выглядае газавая зброя "ўдар"

Хадзіць па Мінску Цесаку даводзілася ў суправаджэнні “аховы” — як аказалася, таксама ўзброенай.

14 лютага мінскія антыфашысты высачылі неабачлівага Цесака ля клінікі “Новы зрок”, што скончылася крывавай бойкай. Нагадаем, у той дзень тры ўльтраправыя актывісты, у тым ліку і Марцінкевіч, былі затрыманы міліцыяй. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле “хуліганства, здзейсненае пры дапамозе зброі”. Цесаку пагражае да 7 гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі