Ніна Багінская ўзняла бел-чырвона-белы сцяг ля Чырвонага касцёла
Пенсіянерку спярша адвезлі ў пастарунак, але потым адпусцілі.
Гэта адбылося ўвечары 25 сакавіка падчас малітвы за палітвязняў. Як адзначае nn.by, затрымоўваў жанчыну міліцыянт, апрануты ў цывільнае. Потым каля Чырвонага касцёла быў выстаўлены пост АМАП. Паведамляецца, што адзін з іх быў з расійскім шаўронам.
Позна ўвечары Багінскую адпусцілі з пастарунку. У аўторак яна павінна прыйсці ў Маскоўскі РАУС па пашпарт і сцяг.
Нагадаем, што 67-гадовая Ніна Багінская неаднаразова выходзіла з бел-чырвона-белым сцягам на цэнтральныя вуліцы і плошчы Мінска і неаднаразова затрымлівалася.
Фота Ганны Шапуцькі