Нобелеўскую прэмію міра прымуць кіраўнікі ЕС — Барозу, ван Рампей і Шульц
Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва Еўрасаюза.
Нагадаем, 12 кастрычніка Нобелеўскі камітэт абвесціў, што прэмію міра атрымае Еўрасаюз. Быў адзначаны яго "больш чым 60-гадовы ўнёсак у справу міру і прымірэння, дэмакратыі і правоў чалавека ў Еўропе".
Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міра (яе грашовы складнік — 1 млн 200 тысяч долараў) адбудзецца ў Осла 10 снежня. Як паведамляе агенцтва Reuters, туды паедуць разам кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, старшыня Еўрапейскага савета Херман ван Рампей і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц.
Еўрадэпутат просіць аддаць сродкі Нобелеўскай прэміі міра Беларусі