Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі амерыканцы
У панядзелак стала вядома, што яе прысудзілі Элвіну Роту з Гарвардскага універсітэта і Лойду Шэплі з Каліфарнійскага універсітэта.
Так была адзначаная іх распрацоўка рынкавых інстытутаў на практыцы, інфармуе Reuters.
Нагадаем, у 2012 годзе сума Нобелеўскай прэміі ў кожнай намінацыі складае 1 млн 200 тысяч долараў.
Фота — itar-tass.com