Ноч з зоркамі польскага тэлебачання (ФОТА)

У рамках варшаўскай "Ночы Музеяў" бігборды з Марыяй Кюры, якая салодка пазяхае, заклікалі ў дзесяткі і сотні розных месцаў. Чаму менавіта яна? Таму што 2011 год быў абвешчаны міжнародным годам хіміі, і варшаўскія ўлады вырашылі пазнаёміць гасцей і жыхароў польскай сталіцы з жыццём і працай выбітнай дзеячкі навукі: прайшла гарадская гульня, шоў падсветкі і прайшоў спектакль па матывах успамінаў выбітнай полькі.


У суботнюю ноч 14 траўня адчынілі свае дзверы для наведнікаў такія музеі як музей Азіі і Акіяніі, музей эротыкі, музей эвалюцыі, музей Фрэдэрыка Шапэна, музей карыкатуры, музей паліцыі ды іншыя, а Еўрарадыё наведала "Ноч з зоркамі TVP". Уявіце толькі, які сюррэалістычны музей будзе калісьці ў нашага беларускага тэлебачання!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі