Забаўныя лісты беларускіх дзяцей да Дзеда Мароза

Еўрапейскія дзеці просяць на Новы год гульні і кнігі, а дзеці з Расіі і Украіны збольшага атрымоўваюць ад бацькоў шакалад. Зусім малым у падарунак дастаюцца гульні. Расійскія і французскія дзеці часцей за ўсё на Новы год атрымоўваюць канструктары. Да такіх высноваў прыйшла кансалтынгавая фірма Deloitte.

Беларускія бацькі таксама часта дораць дзецям канструктары, узгадвае кіраўнік праекту happynewyear.by Андрэй:

"У нас каманда з чатырох пар Дзядоў Марозаў і Снягурак. Яны віншуюць дома, ёсць у нас і дабрачынныя віншаванні. Ніхто не зазірае асабліва ў падарункі. Але часта ім даюць розныя канструктары".

Адукацыйныя цацкі дораць іспанцы (72%), палякі, грэкі (па 68%) і партугальцы (67%). Нямецкія бацькі больш за ўсіх астатніх еўрапейцаў шануюць так званыя традыцыйныя цацкі. Цікава, што экалагічным цацкам больш за астатніх аддаюць перавагу ўкраінцы (26%), фіны (24%) і расіяне (16%).

Для маладзёнаў 18-24 гадоў самы жаданы падарунак — грошы, за ім ідуць абутак і вопратка.

У сучасны век інтэрнэту малыя не перастаюць верыць у Дзеда Мароза і пішуць яму е-mail. Андрэй распавядае, якія лісты атрымоўваюць ад беларускіх дзяцей:

"Прывітанне, Дзядуля. З Новым годам цябе і ўсіх-усіх! Я хачу папрасіць у цябе: 3 пуцёўкі ў Парыж для маёй сям'і, штучны пісталет, цацку "Мансуна", вялікую пачку канструктара "ZOOB", "Лега"-ніндзя, робата на пульце кіравання, плазменны тэлевізар, новыя дзверы ў мой пакой, спартовы комплекс, ноўтбук і калонкі".

Дарэчы, больш за ўсіх не шкадуюць на падарункі ірландцы — 966 еўра, палову з гэтай сумы — на дзяцей. Для параўнання, галандцы ў сярэднім спускаюць на падарункі 287 еўра. Даследаванне праводзілася ў 18 еўрапейскіх краінах.

Самыя заўчасныя наконт калядных падарункаў — немцы, яны набываюць прэзенты яшчэ на працягу лістапада. Чэхі, галандцы і швейцарцы таксама любяць закупляцца загадзя. А вось грэкі, украінцы і расіяне набываюць ледзь не ў апошні момант, у другой палове снежня. Дарэчы, большасць жыхароў суседніх з намі краінаў святкуюць Каляды ў студзені.

Вось што яшчэ просяць дзеці ў электронных лістах да Дзеда Мароза (мова і правапіс захаваныя):

Наталья: Здравствуй Дедушка Мороз и Снегурочка....Поздравляю вас с наступающим НОВЫМ ГОДОМ!!! Меня зовут Наташа....я хочу на новый год ноутбук и планшет....пожалуйста исполните мое желание, я вас прошу..... пожалуйста ответь мне!!!!! пока!! жду.....

Алина: дедушка мороз я хочу наш старый подарок очень вкусные конфеты.

Ринат: Здраствуй дед Мороз! Пишу тебе письмо из города Бобруйска. У меня все хорошо! Поздравляю тебя с Новым Годом и Рождиством!!! Хочу себе подарок если ты можешь сделать для меня такое? то буду тебе очень признателен! Я хочу себе золота в оонлайн игру world of tanks около 5-7 тыс золота пожалуйста дедушка мороз я в тебя верю я хорошо себя виду.

Вероника: Дорогой Дедушка Мороз пишет тебе Вероника я с Сахалина с города Углегорска на Новый Год я хотела бы получить коньки) Заранее спасибо

Олег: Дорогой Дедушка Мороз! Меня зовут Олежка. Мне еще только 28 лет, но я уже стараюсь много чего делать сам. Вот например недавно научился шнурки завязывать на шею (галстук). Помогаю мамуле и папуле. Хочу тебя попросить только об одном. Сделай пожалуйста так, чтобы мне больше не разбили сердце и не гадили в душу. Все остальное я буду стараться делать сам и добиваться всего буду сам. Я в тебя верю. Заранее спасибо.

Афанасий: Здравствуй дедушка Мороз!!! Меня зовут Афанасий!!! Мне 12 лет. Этот год прошёл отлично!!! Я поздравляю тебя с новым годом!!! А теперь подарки!!! Дедушка Мороз, подари мне пожалуйста, телефон Huawei Honor U8860. Я буду ждать тебя с 20 декабря по 1 января!!! Я верю в тебя!!! Дата отправления письма: 9 декабря. Жду с нетерпением!!! Пока!!!

Кирилл: Здравствуй, Дедушка. С НОВЫМ ГОДОМ тебя и всех всех! Я хочу попросить у тебя: 3 путевки в Париж для моей семьи, искусственный пистолет, игрушку \"Мансуно\",большую пачку конструктора \"ZOOB\",лего - ниндзя, робота на пульте управления, плазменный телевизор, новую дверь себе в комнату, спортивный комплекс, ноутбук и колонки. Спасибо.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі