Новы лагер расійскай апазіцыі арганізоўваецца на "Барыкаднай" (фота)
Цяпер там знаходзяцца сотні людзей.
Нагадаем, да станцыі метро "Барыкадная" пратэстоўцы перабраліся пасля разгону лагера на Чыстых прудах. Пры гэтым былі затрыманыя каля 20 чалавек. Разагнаць лагер пастанавіў учора Басманны суд Масквы.
Гутарка з журналістам Глебам Давыдзенкам, які знаходзіцца ў новым апазіцыйным лагеры:
Паводле слоў Глеба, з'явілася інфармацыя, што другі лагер на Арбаце арганізуе рух "Салідарнасць".
Апазіцыйны дружыннік
З лагера апазіцыі добра праглядаецца Белы дом
Жанчына з белым парасонікам паабяцала заўтра прынесці актывістам на сняданак кашу.
Прысутным раздаюць бясплатна печыва, цыгарэты, ваду і сокі. Побач з "кухняй" таксама можна добраахвотна здаць грошы на ежу. Дзяжурныя па кухні — дзяўчыны ў гумавых пальчатках.
Паліцэйскі мірна прагульваецца побач з апазіцыянерамі і просіць прыбіраць за сабой смецце.