Новы рок-клуб TNT адкрыюць з сапраўднай "помпай"

Новы рок-клуб у цэнтры Мінска пачне працаваць ужо 20 ліпеня. Прадстаўнікі TNT абяцаюць, што цырымонія адкрыцця пройдзе вельмі гучна і не пакіне абыякавых.

"А палове на 20 на скрыжаванні вуліц Камсамольская-Рэвалюцыйная будзе стаяць Chevrolet, дзе будзе працаваць Уладзімір Эйсмант, апрануты ў Элвіса Прэслі, — распавядае пра тое, што чакае першых наведвальнікаў TNT, арт-менеджар клуба Наталля Давыдава. — Ён будзе граць ракабілі, прыцягваць людзей. Потым пачне граць Drum Ecstasy, адкрыем феерверкамі нашу "Алею славы". І пад музычную адбіўку, пад песню AC/DC песню TNT запусцім людзей у клуб. Там будзе імправізаваны тату-салон ад Tattoo Art Club, афіцыйным напоем вечара будзе Jameson і пяць гуртоў будуць працаваць".

Апроч ужо пералічаных, у памяшканні клуба выступяць гурты The Silicon, Pale Red, Straightroads ды 2Morrow2Late.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі