Някляева асудзілі на 2 гады з адтэрміноўкай
Такі прысуд абвешчаны ў Фрунзенскім судзе сталіцы.
Уладзіміра Някляева асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Віталь Рымашэўскі, Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута і Андрэй Дзмітрыеў пакараныя 2 гадамі пазбаўлення волі ўмоўна. Наста Палажанка асуджаная на 1 год пазбаўлення волі ўмоўна.
Пра гэта паведаміў у сваім твітэры Андрэй Дзмітрыеў.