Някляеў: Я вінаваты толькі ў тым, што не дайшоў да Плошчы
Экс-кандыдат у прэзідэнты выступіў у судзе з апошнім словам
Следчы па маёй справе, калі скончыліся допыты і можна было размаўляць больш-менш па-челавечы, распавёў мне гісторыю пра свайго маленькага сына.
Ягоны сын ходзіць у дзіцячы садок. Бацька забірае яго, вядзе дахаты і, як звычайна, пытае: “Што сёння рабіў, што было цікавага?” «Па-ангельску размаўляць вучыліся!» – падскокваючы, адказвае сын. «Ды ну! – здзіўляецца бацька. – І якія словы ты вывучыў?» «Дзякуй і да пабачэння!» – адказвае беларусу-бацьку беларус-сын.
Следчы Камітэта дзяржаўнай бяспекі, падпалкоўнік юстыцыі распавёў гэтую гісторыю як вясёлую – і доўга думаў, калі я спытаў: «Вы хоць разумееце, што вы мне расказалі?..»
Я хачу, каб мы думалі хутчэй. Бо часу, кааб падумаць і зразумець, а галоўнае, паспець нешта зрабіць, не засталося. Амаль.
Калі маленькі беларус, прамаўляючы словы на роднай мове, мяркуе, што ён прамаўля еіх па-замежнаму, гэта нацыянальная катастрофа! І яе ўжо немагчыма прадухіліць адукацыйнымі, культаралагічнымі высілкамі. Захаваць нас як нацыю могуць толькі неадкладныя палітычныя рашэнні! Вось найпершая прычына, па якой я, паэт, апынуўся ў палітыцы. Скарыстаўшы перад тым усе, якія толькі можна скарастаць, іншыя магчымасці. Пісаў беларускія вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, працаваў у часопісах, у газетах, на тэлебачанні, у Саюзе пісьменнікаў, вёў перамовы з уладай, угаворваў яе стаць беларускай – нічога не дапамагала! Нідзе і нічога не вырашалася! Я ўгаворваю, а мне адказваюць, што па-беларуску нельга сказаць нічога вялікага! Толькі па-руску, па-кітайску і па-ангельску. І хто мне такое кажа? Кітайскіі мператар? Рускіцар? Ангельская каралева? Не, беларускі прэзідэнт. Тады «дзякуй і да пабачэння»!
Вось мы і пабачыліся на прэзідэнцкіх выбарах. Вынікіх – гэты суд.
Зразумела, на гэтым судзе я не толькі праз тое, што адстойваю беларускую Беларусь. Я тут найперш праз тое, што не прымаю Беларусь дыктатарскую, адстойваючы Беларусь дэмакратычную. Але зноў жа: дэмакратыю нельга збудаваць ні на чым. Неабходны падмурак – і ён у нас ёсць. Гэта наша гісторыя, у якой быў парламент, які выбіраў тых, хто кіраваў дзяржавай. Гэта наша мова, на якой быў напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага: канстытуцыя, што стала ўзорам для пазнейшых дэмакратычных канстытуцый Еўропы і свету. Гэта наша культура, якая дала ўсходняй Еўропе першаасветную постаць Францыска Скарыны. Вось тыя глыбы, на якіх павінна паўстаць і паўстане дэмакратычная Беларусь, змёўшы з гэтага падмурку друз і пыл дыктатуры.
Я на гэтым судзе праз тое, што хацеў, каб змесці смецце дыктатуры дапамаглі нам суседзі з усходу і захаду, Расія і Еўразвяз. Я хацеў, кааб яны паразумеліся ў гэтым– і не цягнулі Беларусь, як коўдру, кожны на сябе. Каб яны ўбачылі Беларусь не паміж сабой, а побач з імі, з імі разам. Гэтаксама, як і Украіну. Толькі ў такім выпадку можа паўстаць адзінаяЕўропа ад Альпаў да Урала – тая геапалітычная прастора, якую мусім мы стварыць, каб захаваць еўрапейскую цывілізацыю.
Еўрапейская цывілізацыя – кангламерат нацыянальных культур, нацыянальных ідэй, энергетыкай якіх былі створаныя магутныя нацыянальныя эканомікі, збудаваныя моцныя дзяржавы, што склалі Еўразвяз.
Прадуктыўная ідэя здольная выпрацаваць больш энергіі, чым любая АЭС. Так было і ёсць і ў Еўропе, і ў Амерыцы, і ва ўсім свеце. Амерыканцы не мелі нічога, каб стаць амерыканцамі, але яны, займеўшы незалежнасць, стварылі нацыянальную культуру, сфармавалі нацыянальную ідэю – і сталі амерыканцамі. У нас жа, кааб стаць беларусамі, было ўсё, а мы, займеўшы незалежнасць, нічым з таго, што назапасілі і пакінулі нам продкі, не скарысталіся – і нікім не сталі. Ці, як горда заявіў той, хто называе сябе беларускім прэзідэнтам, сталі«рускімі са знакам якасці». Што гэта за нацыя такая?..
Такое «вырашэнне нацыянальнага пытання» зняважлівае як для рускіх, так і для беларусаў, з якімі дыктатура гуляе ў гульню пад назваю “любімы народ і любімы правадыр”. Гэта любімая гульня любой дыктатуры. Яна – інструмент маніпуляцый масавай свядомасцю, народнай воляй. Яна – мана, у той час як сапраўдная любоў ёсць праўда. Менавіта так – праз праўду – выявіў сваю любоў да людзей Бог, які даў нам маральныя законы.
Усвядомленая нацыянальная ідэя – гэта ўсвядомленая адказнасць перад тым і перад тымі, да чаго і да каго ты прыналежыш. Яна дазваляе ўзняць узровень маральных патрабаванняў да кожнага грамадзяніна і грамадства у цэлым. Яна вымагае сказаць няхай горкую, але праўду. Я казаў і кажу, і буду казаць: той, хто паступаецца годнасцю і свабодай, не заслугоўвае павагі. Гэты маральны імператаў універсальны, аднолькава справядлівы як у дачыненні да асобнага чалавека, гэтак і ў дачыненні да народа.
Я ўдзячны беларусам, якія 19 снежня выйшлі на Плошчу – і захавалі годнасць нацыі.
Нацыю час ратаваць. Да пагрозы знікнення мовы і культуры дадалася пагроза абрушэння эканомікі, а праз тое – пагроза страты незалежнасці.
Неабходныя неадкладныя дзеянні, каб гэтага пазбегнуць.
Найгоршае з усяго, што ў такой сітуацыі можна зрабіць – шукаць вінаватых. Паглыбляць раскол грамадства. А менавіта гэтым праз паказальныя суды над сваімі палітычнымі апанентамі якраз і займаецца ўлада.
Я прапаную іншае. Улада адмаўляецца ад рэпрэсій – мы адмаўляемся ад неадкладнага патрабавання новых прэзідэнцкіхвыбараў. Вызваляюцца ўсе палітычныя зняволеныя – і з удзелам прадстаўнікоў улады і ўсіх апазіцыйных партый, рухаў, аб'яднанняў ствараецца Камітэт нацыянальнага выратавання. Самастойна ўлада выправіць сітуацыю няздольная. Яна рухне разам з абвалам эканомікі, але нельга дапусціць, каб пад яе абломкамі была пахаваная незалежная Беларусь.
Трагізм сітуацыі, у якой знаходзіцца наша грамадства, выяўлены ў драме геніяльнага Янкі Купалы «Тутэйшыя» яшчэ напачатку мінулага стагоддзя. А яшчэ раней Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, іменем якога названая вуліца, на якой мяне судзяць, прадбачыў нават гэты суд. «Расследавав дзела саабразна ўказу всеміласцівейшага гасудара марта 69 дня паследававшага і прымяняясь к Статуту літоўскаму раздела 5-га, параграфа 18-га, свідзецелям, каторыя відзелі драку і не разнялі дзерушчыхся – па 10 лоз на дыване і па 10 рублёў штрафа в пользу врэменнага прысутствія; всем прочым, каторыя не відзелідракі, за то, што не відзелі, а цем самым і не маглі разняць дзерушчыхся, назначается па 5 лоз на дыване і па 5 рублёў штрафу в пользу врэменнага прысутствія!»
Хіба яно не так?.. Хіба гэтая фантасмагорыя, гэты суд у вар'ятні, у якую ўсіх нас – каго суддзёй, каго пракурорам, каго падсудным – загнала ўлада, не рэальнасць?.. Хіба «врэменнае прысутствіе» судзіць мяне не за тое, што я «не ведзеў дракі, а цем самым і не мог разняць дзерушчыхся»?
Усім вядома: у вар'ятню лёгка патрапіць – складана з яе выйсці. Асабліва, калі табе даводзяць, што ты сам зрабіў выбар: прагаласаваў за тое, кааб жыць у вар'ятні. Але, калі мы нармальныя людзі, калі беларус – гэта не дыягназ, мы павінны выйсці СА шпіталю для духоўна хворых. Разам з дактарамі і санітарамі.
Мы не дачакаемся змен, калі не пачнём мяняцца.
Я не хачу сказаць, што нехта, суддзя ці пракурор, не перажываюць праз тое, што знікае наша мова, культура, што Беларусь нібыта ёсць – і ў той жа час яе нібы няма. Я не сцвярджаю, што нікому, апроч мяне, яно не баліць. Баліць. Розніца ў тым: як? Розніца толькі ва ўзройні болю.
Мне гэты боль трываць стала немагчыма. Таму я прыйшоў у палітыку, таму пайшоў на выбары – таму я на гэтым судзе.
Гэта палітычны суд. За што мяне судзяць?..
Мяне судзяць за тое, што я паспрабаваў стаць прэзідэнтам. Я гатовы прызнаць віну ў тым, штопрэзідэнтам не стаў.
Мяне судзяць за тое, што я дамагаўся свабодных, справядлівых, дэмакратычных выбараў. Я гатовы прызнаць віну ў тым, што свабодных, справядлівых, дэмакратычных выбараў дамагчыся не змог.
Мяне судзяць за Плошчу. Я гатовы прызнаць віну ў тым, што не дайшоў да яе. Калі прысуд мне будзе вынесены за гэта, я прыму яго. Ні ў чым іншым я не вінаваты і не прыму ні за што іншае аніякага прысуду, апроч апраўдання!
Дзякуй і да пабачэння!
18 траўня 2011 года.