Нямецкія дэпутаты супраць чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі

З такой заявай выступілі прадстаўніцы фракцыі Марылуізэ Бэк і Віола фон Крамон. Нагодай для звароту стала далейшай пагаршэнне беларускага заканадаўства, якое вядзе да падаўлення грамадзянскай супольнасці і апазіцыі.

Гаворка ідзе пра істотнае пашырэнне правоў спецслужбаў. На думку дэпутатак бундэстага, краіна канчаткова дыстанцыюецца ад міжнароднай супольнасці, а Лукашэнка сігналізуе пра тое, што баіцца пратэстаў насельніцтва ў перыяд эканамічнага крызісу.

“Краіна, якая так адкрыта выцірае ногі аб дэмакратыю і правы чалавека, не можа быць годным гаспадаром чэмпіянату свету па хакеі-2014”, — цытуе заяву дэпутатак БелаПАН.

Раней з заклікам не праводзіць ЧС у Беларусі выступіў кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі