П’яны беларус спрабаваў на машыне прарвацца праз украінскую мяжу
25 лістапада ўкраінскія памежнікі на ўкраінска-беларускім памежным пераходзе “Пішча” затрымалі п’янага беларуса.
Аб гэтым паведамляе інфармацыйны сайт ЗІК. 27-гадовы мужчына спрабаваў прарвацца на вялікай хуткасці на тэрыторыю Беларусі. Зразумеўшы, што кіроўца не збіраецца спыняцца, памежнікі закрылі ўезд і падрыхтавалі для прымусовага спынення аўтамабіля прыстасаванне “Кактус”.
Кіроўца аўтамабіля “Аўдзі” урэзаўся ў шлагбаўм і наехаў на шыпы. Пашкодзіўшы колы, машына нарэшце спынілася. Пасля затрымання беларус паведаміў, што… проста не заўважыў памежнага пераходу.
Супраць беларуса быў складзены адміністратыўны пратакол.