Па Пінску прайшло шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак (фота)
Яно стала першым у шэрагу шматлікіх пераднавагодніх імпрэзаў у сталіцы Палесся.
Дзеды Марозы і Снягуркі прайшліся калонай па гістарычным цэнтры горада і прывезлі за сабою галоўную гарадскую елку. Праўда, з-за моцнага ветру навагодняе дрэва ўсталяваць не ўдалося.
Аднак гэта не сапсавала святочны настрой ў прысутных дзетак: яны нечакана пачалі расказваць Дзедам Марозам вершыкі. Разгубленым бацькам давялося тэрмінова шукаць цукеркі на падарункі.