Пачалася рэспубліканская акцыя "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі"

А 19 гадзіне на галоўнай плошчы Брэста сабралася моладзь.

Старшыня Брэсцкай арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі паведаміў Радыё Рацыі, што ніводаная з палітычных структур, якія існуюць у горадзе, да гэтай акцыі не маюць дачынення.

"Сацыяльныя сеткі арганізоўваюць гэтую акцыю. Мы да яе не маем ніякага дачынення. Не думаю, што інфармацыя пра тое, хто яе арганізатары, шырока распаўсюджваецца", - распавёў Шыманскі.

Падобныя акцыі сёння адбыліся і ў іншых гарадах Беларусі. Інфармацыя пра акцыю з'явілася ў сацыяльнай сетцы "У кантакце". Паводле абвесткі, трэба проста прыйсці на галоўную плошчу свайго горада а 19-й гадзіне. Такія акцыі будуць праводзіцца штотыдзень. Арганізатары спадзяюцца, што кожны раз на плошчу будзе прыходзіць усё больш і больш людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі