Пачобут: Упершыню летам збіраюся ў лагер

Андрэй піша, што ў дзяцінстве ніколі не адпачываў у піянерскім лагеры: "… Больш падабалася свабода, якую давала бабуліна вёска. За тое відаць цяпер мушу адпакутаваць сваё:) Так што ўпершыню летам збіраюся ў лагер. Але асаблівых турбот гэта мне не прыносіць, бо я чалавек з вельмі сціплымі запатрабаваннямі, выкананне большасці якіх мне гарантуюць правілы ўнутранага распарадку цудоўнай установы, у якой я цяпер жыву".


Нагадаем, што чарговае судовае паседжанне па справе гродзенскага журналіста пройдзе 23 чэрвеня. Яго вінавацяць у абразе і паклёпе на кіраўніка краіны. Пачобуту пагражае да 4 гадоў зняволення.

Фота: bymedia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі