Пад Магілёвам знайшлі пахаванне рускіх салдат
Усе яны загінулі падчас Айчыннай вайны 1812 года каля вёскі Салтанаўка.
За тры дні раскопак былі знойдзеныя парэшткі трох рускіх салдат, кулі і гузікі ад мундзіраў. Знойдзеныя рэчы будуць перададзеныя ў музейныя фонды, а парэшткі салдат урачыста перазахаваюць.
Нагадаем, што бой каля вёскі Салтанаўка увайшоў у гісторыю як адзін з самых маштабных у вайне 1812 года. Тады рускія войскі спрабавалі спыніць наступ Напалеона на Маскву. У бітве пад Салтанаўкай перамогу не атрымаў ніхто. Страты французаў былі ацэнены ў 900 чалавек, рускіх -- у 2500.