Пад петыцыяй за Канавалава і Кавалёва падпісаліся амаль 25 тысяч чалавек
Падпісанты заклікаюць адмяніць смяротны прысуд віцяблянам, абвінавачаным у шэрагу тэрактаў.
Нагадаем, што збор подпісаў пачаўся на мінулым тыдні. Петыцыя адрасаваная ААН і праваабарончай арганізацыі The Human Rights Watch. Яе аўтары паставілі мэтай сабраць 100 тысяч подпісаў.
Прысуд Дзмітрыя Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву будзе абвешчаны 30 лістапада. Абвінавачанне запатрабавала смяротнай кары абодвум. Абарона лічыць віну Канавалава і Кавалёва недаказанай.
Паставіць свой подпіс можна тут.