Пад сцягам “power-punk-pop” у Беларусь едуць Zorge

Еўрарадыё адшукала лідара гурта Яўгена Фёдарава, каб даведацца, што ж такое Zorge, і чаго ад іх чакаць.

“Музычныя ідэі, якія мы ўвасабляем з Zorge — гэта тыя ідэі, якія мы не паспелі ажыццявіць у межах Tequilajazzz. — тлумачыць Фёдараў. — Таму ўсе музычныя тэндэнцыі, якія можна было назіраць у гісторыі гурта Tequilajazzz, цяер унаследаваныя Zorge і так мы працягваем далей”.

У новым праекце музыкі захавалі ідэю і музыку — усё акрамя складу каманды. Назву гурта Яўген Фёдараў вырашыў змяніць з-за павагі да прыхільнікаў былога фармату Tequilajazzz. Рабіць нешта радыкальна новае музыкі не сталі і падкрэсліваюць, што Zorge – гэта тая ж Tequilajazzz толькі лепш!

“Абсалютна не прытрымліваемся нейкіх эстэтычных норм — у нас ёсць эквівалент якасці, якому не здраджваем. Таму абсалютна спакойна жангліруем жанрамі і сплаўляем іх роўна так, як нам гэта патрэбна. Можна было б назваць гэта праектам у стылі пост-мадэрн, але гэта не так. Мы — полістылістычная фармацыя, выкарыстоўваем вялікую колькасць музычных феерый — нават часта супрацьлеглых!”

Што тычыцца мінскага выступу, Zorge пакуль не раскрываюць планаў — музыкі кажуць, што праграму складаюць толькі тады, калі глядзяць праз шчыліну завесы і бачаць, якая публіка прыйшла. Але абяцаюць, што будуць сюрпрызы!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі