Пад Слонімам фура расплюшчыла легкавік, загінуў кіроўца (фота)

Трагічнае здарэнне адбылося ў суботу. Як паведамляе партал tut.by, Renault Megane, выязджаючы з другараднай дарогі, не саступіў шлях фуры Volvo. У выніку, адбылося сутыкненне. Кіроўца легкавіка (дырэктар Слонімскага завода малочных прадуктаў) загінуў на месцы, трое пасажыраў (двое дзяцей і жонка загінулага) былі шпіталізаваныя, за іх жыццё змагаюцца лекары.

Каб дастаць з салона ўсіх пацярпелых, выратавальнікам давялося выкарыстаць спецыяльны інструмент.


Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі