Падчас акцыі ў сталіцы затрымлівалі восем грамадзян Расіі

Як паведамляе БелаПАН, іх схапілі на прыпынку ў раёне плошчы Бангалор яшчэ да пачатку мітынгу. Цяпер расіяне знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.

Паводле звестак РІА "Новости", затрыманне расіян, якія збіраліся ехаць на чыгуначны вакзал, праводзілі супрацоўнікі дзяржбяспекі. Адзін з затрыманых, Кірыл Ганчароў, паспеў адправіць сябрам некалькі СМС.

Пасля праверкі дакументаў іх адпусцілі, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі