Палітолагі выдзяляюць дзіўнасці ў прамове Лукашэнкі

13 красавіка, у дзень жалобы па ахвярах выбуху ў мінскім метро, Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў з надзвычайнай прамовай. Палітолагі знаходзяць яе дзіўнай.

Аляксандр Лукашэнка: "Сёння ў 5 раніцы злачынства раскрылі. Чэкістам і міліцыі спатрэбіліся толькі суткі, каб учора ў 9 вечара правесці бліскучую аперацыю і без шума і стрэлаў затрымаць выканаўцаў. Сёння ў пяць раніцы яны далі паказанні"

Віктара Марціновіча здзіўляе, чаму дагэтуль не абнародаваныя іхныя імёны, калі яны ўжо прызналіся ў здзяйсненні тэракта.

Віктара Марціновіч: "Выступ даволі дзіўны: чаму калі ёсьць затрыманыя, якія прызначалі, што з'яўляюцца выканаўцамі, іх не паказалі па тэлебачанні? Другое пытанне: чаму дагэтуль няма відэё  з камераў назірання метро? У Расіі такія запісы адразу публікуюцца"

Раней паведамлялася, што на змантаваным 10-хвілінавым відэё бачна, як чалавек ставіць цяжкую торбу ля лаўкі метро, адыходзіць да танэля паміж станцыямі, чакае цягніка і верагодна, націскае на кпопку.

Аляксанадр Лукашэнка заявіў, што хутка стане вядома, навошта затрыманыя зрабілі тэракт. І дадаў, што яны прызналіся і ў здзяйсненні ранейшых атак.


Аляксандр Лукашэнка: "Як мне паведамілі следчыя, затрыманыя прызналіся не толькі ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў мінскім метро, але на іх сумленні тэракты ў Дзень незалежнасці, а яшчэ раней – у Віцебску"

Са словаў Лукашэнкі, "неверагодна, але факт", што злачынцамі аказаліся беларусы, людзі звычайных прафесій, якія працавалі на звычайных прадпрыемствах.

Аляксандр Лукашэнка: "Усе гэтыя нягодні працавалі ў звычайных працоўных калектывах, хто токарам, хто электрыкам, разамўлялі з рознымі калегамі, сябрамі"

Палітолаг мяркуе, што страшны тэракт здзейснілі прафесіяналы.

Віктар Марціновіч: "Відавочна, што гэты тэракт быў здзейснены вельмі сур'ёзным прафесіяналам, бо дыстанцыйная бомба – верх прафесіяналізма, у Расіі сабе падрываюць смяротнікі"

Лукашэнка таксама пакрытыкаваў дэмакратыю, правы чалавека і загадаў спытаць з апазіцыянераў.

Аляксандр Лукашэнка: "Мы сёння шукаем саўдзельнікаў і заказчыкаў, можа гэта так званыя палітыкі ад пятай калоны нам пакажуць карты і раскажуць, хто ж замовіў? Можа, хтосці з уладаў? Усіх дапытаць! У межах крымінальнай справы ўсіх дапытаць нягледзячы ні на якую дэмакратыю і скугол і стогны замежных пакутнікаў".

Гэта палітолагу Віктару Марціновічу таксама падалося дзіўным.

"Трэцяя дзіўная акалічнасць: прагучаў заклік дапытваць апазіцыянераў. Я проста не разумею, што яны могуць патлумачыць у сувязі з гэтым тэрактам?"

Нагадаем, заяўляецца пра тое, што тры выканаўцы тэракта знойдзеныя. Але імёны іх грамадскасці пакуль не вядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі