У дэпутатаў не ўзнікла заўвагаў наконт дэкрэта № 9
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі яго да ведама.
Нагадаем, што нядаўнім дэкрэтам "Аб дадатковых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці" кіраўнік дзяржавы фактычна забараніў звальняцца работнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў стадыі мадэрнізацыі.
"Дэкрэт накладае на кіраўнікоў прадпрыемстваў вялікую адказнасць. Працаўнікі тут будуць у большай ступені абаронены", — сказала падчас сённяшняга пасяджэння міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, паведамляе БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка: "Мы сілай трымаем людзей"
Лукашэнка загадаў працаваць на дрэваапрацоўцы — як у вайну (відэа)
Рубінаў пра дэкрэт: Часам, каб зрабіць лепш людзям, трэба троху прыціснуць
Фота — bymedia.net