Палажанка збіраецца надаць галоснасць фактам жорсткага стаўлення да вязняў

Дзяўчына збіраецца азнаёміць міжнародную супольнасць і прадстаўнікоў еўрапейскіх амбасадаў у Мінску з фактамі жорсткага стаўлення да беларускіх вязняў і з просьбай адрэагаваць на парушэнне правоў чалавека.

Гаворка ідзе аб фактах, выкладзеных у заяве Зміцера Дашкевіча ў Генпракуратуру. У заяве зняволены лідэр "Маладога фронту" паведамляе пра пагрозы фізічнай расправы, фізічныя катаванні, праблемы з мовай.

Наста Палажанка палічыла неабходным накіраваць аналагічныя заявы ў Генпракуратуру і Дэпартамент па выкананні пакаранняў МУС і надаць гэтым фактам галоснасць, паведамляе "Беларускі партызан".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі