Палітолаг: Прысудам Цімашэнцы Украіна проціпастаўляецца і Расіі, і Захаду

На яго думку, Украіна становіцца ізгоем — адзінай краінай у Еўропе, якая ідзе супраць сусветнага трэнду —  дэмакратызацыі. Небажэнка лічыць, што Украіна ў антыдэмакратычных памкненнях вырывае першынство ў Беларусі і Туркменістана.

Небажэнка: "Я згодны, што геапалітыка яшчэ не сказала свайго слова, бо мы аднолькава апынуліся паміж жорнамі і Крамля, і таго таго ж Захаду. Гэта вельмі абразліва было для Пуціна сённяшняе рашэнне".

На думку эксперта, адзіны чалавек, які задаволены прысудам Цімашэнцы, — гэта, напэўна, экс-прэзідэнт Віктар Юшчанка. Палітолаг лічыць, што Юшчанка рукамі данецкіх палітыкаў знішчыў свайго палітычнага праціўніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі