Палітолаг Віталь Сіліцкі знаходзіцца ў крытычным стане
З гэтай прычыны ён прыняў рашэнне вярнуцца з Бельгіі ў Беларусь.
Сёння з аэрапорта яго адразу на рэанімабілі перавезлі ў 1-ю клінічную лякарню Мінска, бо без кіслароднай падушкі ён не дае рады дыхаць. У Бельгіі ён праходзіў курс тэрапіі, пасля таго як стан здароўя стаў імкліва горшаць.
38-гадовы Віталь Сіліцкі ўжо працяглы час змагаецца з цяжкай хваробай. З дапамогай Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) ён нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Брусэлі.
Віталь Сіліцкі — выдатны палітолаг. Ён працяглы час узначальваў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS), паведамляе “Наша ніва”.