Палітвязень Дзмітрый Ус заявіў, што не сядзе за круглы стол з Лукашэнкам

Яўгенія Ус, жонка палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса, распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё пра ўчорашнюю тэлефонную гутарку з мужам. Па яе словах, Дзмітрый выказаўся супраць перамоваў апазіцыі з Аляксандрам Лукашэнкам.

110905 Us_site.mp3

Яўгенія Ус: “Размаўлялі хвілін 15. Нічога новага не распавядаў. Цікавіўся, як сям'я... Цікавіўся наконт запрашэння за “круглы стол”, перамоваў. Ён сказаў, што няма чаго нават сядаць, бо ёсць досвед такіх перамоваў 1990-х. Таму ён сказаў, з ім сядаць — сябе не паважаць”.

Паводле Яўгеніі Ус, у чацвер яна зможа сустрэцца з мужам у калоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі