Палітвязню Алесю Бяляцкаму далі суткавае спатканне з жонкай
Пра гэта Наталля Пінчук распавяла ў каментары Еўрарадыё.
Па яе словах, арыштаваны праваабаронца трымаецца добра:
Пінчук: "У прынцыпе, ён трымаецца добра. Ва ўсялякім разе, наколькі я магла пабачыць на працягу гэтых сутак. Вядома, канкрэтна шмат чаго не раскажаш. Але зразумела, што ён пад асаблівым кантролем знаходзіцца, адсочваецца кожны яго крок. Гэта цягне за сабой пэўныя складанасці... Але разам з тым ён трымаецца!"
Як паведамлялася раней, у калоніі Бяляцкі працуе на швачнай вытворчасці.
Нагадаем, што праваабаронцу асудзілі на 4,6 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго звінавацілі ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў. Насамрэч грошы на тых рахунках прызначаліся на праваабарончую дзейнасць.