Памёр спявак Якаў Навуменка

Паводле інфармацыі Еўрарадыё, прыкладна тыдзень таму спявак быў на фестывалі ў Севастопалі, дзе на яго напалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, Навуменка хацеў падняцца на сцэну, дзе выступаў яго сябар. Ахоўнік канцэрту не прапускаў спевака і ўрэшце ўжыў сілу.

Навуменку праламілі чэрап, а сыну зламалі сківіцу. Увесь гэты час ён правёў у мясцовай лякарні — у коме, на апараце штучнага дыхання.

Вось што120827 MilicyjaSievastopal_1.mp3
“Канфлікт здарыўся 19-га жніўня ў цэнтры горада на плошчы Нахімава. У цяперашні час Следчым упраўленнем Упраўлення МУС па горадзе Севастопалі ўзбуджаная крымінальная справа па 1-й частцы 115-га артыкула крымінальнага кодэкса Украіны ("наўмыснае забойства").  У гэты вечар не было ніякага канцэрта, не было ніякага ахоўніка. Гэта проста вялікая плошча ў цэнтры горада. Побач — Графская прыстань, Прыморскі бульвар, вялікая колькасць людзей. Проста здарыўся канфлікт паміж артыстам і нявызначанай асобай”.


Спявак Аляксандр Ціхановіч даведаўся пра смерць калегі ў панядзелак раніцай. Да гэтага была інфармацыя пра тое, што Якаў Навуменка хварэе.

Ціхановіч: “Як я ведаю, ён быў з сынам на адпачынку, у Севастопалі. Яго там збілі. Ляжаў у коме. І, не прыходзячы ў прытомнасць, ён памёр”.

Якаў Навуменка нарадзіўся 28 сакавіка 1959 года ў Оршы. Закончыў Мінскае музычнае вучылішча, а потым і Гнесінскае. Год таму спявак атрымаў званне Народнага артыста Беларусі. Тады ж ён адзначыў 25-годдзе сваёй творчай дзейнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі