Памёр вядомы баскетбольны трэнер Сямён Халіпскі
Ён пайшоў з жыцця 1 ліпеня зранку пасля цяжкай і працяглай хваробы. Яму было 73 гады.
Сямён Халіпскі — заслужаны трэнер СССР. Трэніраваў у свой час мінскую каманду “Гарызонт” і давёў яе на срэбных медалёў чэмпіянату СССР. Працаваў таксама з моладзевай і другой зборнай СССР, нацыянальнай зборнай Беларусі. Лічыцца найлепшым трэнерам за ўсю гісторыю жаночага беларускага баскетбола.
Сярод яго гадаванак — алімпійскія чэмпіёнкі Таццяна Белашапка, Ірына Сумнікава, Алена Швайбовіч, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая.
Апошнім часам Сямён Львовіч дапамагаў у клубе “Бярэзіна” свайму паслядоўніку Андрэю Ваўлеву, паведамляе сайт basket.by